Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

Летась нашы спектаклі паглядзелі больш за 23 тысячы гледачоў

2019 год быў для калектыву нашага тэатра плённым і цікавым. Са сваімі спектаклямі мы пабывалі на гастролях у Слонімскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Пружанскім, Шчучынскім раёнах. Нашы спектаклі глядзелі юныя і дарослыя гледачы Івацэвіч, Бярозы, Баранавіч, Ваўкавыска, Мінска, Маладзечна, Гродна,  Астраўца, Зэльвы, Лунінца, Ліды, Шчучына і Дзятлава. На нашых спектаклях пабывалі больш за 23 тысячы чалавек. Артысты на сцэну выходзілі 350 разоў: на стацыянары – 115 раз, на гастролях – 235 раз. У Слоніме нашы спектаклі паглядзелі каля 7700 гледачоў, а на гастролях – больш за 15300 чалавек.

У мінулым годзе Мастацкі Савет тэатра прыняў да пастаноўкі новыя спектаклі “Нязваны госць”, “Дом Бернарды Альбы” і “Бураціна ў Ізумрудным горадзе”