Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
21.07.2021
Гледачоў чакае прэм'ера спектакля «Мудрамер”

У сераду, 21 ліпеня, у нашым тэатры адбылося пасяджэнне Мастацкага савета тэатра, які прыняў да пастаноўкі новы спектакль “Мудрамер” па п’есе беларускага драматурга Мікалая Матукоўскага. Паставіў сатырычную камедыю галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец.

Удзел у пасяджэнні Мастацкага савета тэатра прынялі ўдзел намеснік начальніка аддзела культурна-асветнай работы, мастацтва і навучальных устаноў Гродзенскага аблвыканкама Вольга Багдановіч і начальнік аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Галіна Данільчык.

У камедыі “Мудрамер” расказваецца пра вынаходніка-энтузіяста Мікалая Мурашку, ролю якога цудоўна сыграў артыст Уладзімір Навумік. Ён сканструяваў прыбор, які вымярае інтэлектуальныя здольнасці чалавека, вызначае, хто разумны, а хто дурны. Калі ў крэсла з рычагом-падгалоўнікам садзіцца таленавіты чалавек, то гучыць арыя князя Ігара, калі дурань — льюцца журботныя гукі паланеза Агінскага...

У час апрабацыі вынаходніцтва выказваюцца розныя погляды на практычнае выкарыстанне мудрамера. Супраць укаранення прыбора ў вытворчасць больш за ўсё выступае намеснік міністра па пярэчаннях Тамара Папсуева (артыстка Вікторыя Міхальчык), у вобразе якой аўтар і артыстка высмеялі чалавечую недалёкасць і абмежаванасць. Галоўную ролю міністра узгадненняў Віктара Пятровіча Вяршылу выдатна выканаў артыст Сяргей Яўменаў…

Наогул жа п'еса Мікалая Матукоўскага і спектакль нашых артыстаў выкрываюць чыноўнікаў і функцыянераў, якія, запаланіўшы міністэрствы, перашкаджаюць тэхнічнаму і духоўнаму развіццю нашага грамадства.

Цікава, ці атрымае дазвол вынаходнік Мурашка на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак?..

Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! – чакаем вас на новым спектаклі “Мудрамер”!

Першыя прэм’ерныя паказы спектакля “Мудрамер” слонімцы паглядзяць у суботу і ў нядзелю 24 і 25 ліпеня. Пачатак у 17 гадзін.

Білеты можна будзе набыць перад пачаткам спектакля.

  Версія для друку
19.09.2021
Гродзенскія артысты пакажуць два спектаклі…
02.09.2021
Гістарычны квэст у нашым тэатры
30.08.2021
Тэатр распачаў 32-гі тэатральны сезон
26.06.2021
Выстава “Подых душы”
12.06.2021
Спектакль “Мудрамер” хутка пабачаць гледачы
31.05.2021
Узнагароджаны пераможцы конкурсу дзіцячых малюнкаў
14.05.2021
Падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў
27.04.2021
Уладзіміру Чыкмінёву – 55
19.04.2021
“ТрыТфармаТ” паказаў два спектаклі
18.04.2021
Міністр культуры пабываў у нашым тэатры
11.04.2021
Фестываль «Слонімскія цудадзействы”
26.03.2021
У нас – прэм’ера!
08.03.2021
З юбілеем, наш рэжысёр!
02.02.2021
Экскурсія па тэатру
Страницы