Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
22.12.2021
Віншуем артыстку Вікторыю Міхальчык з юбілеем!

22 снежня ў артысткі нашага тэатра Вікторыі Міхальчык юбілей. Калектыў тэатра шчыра віншуе Вікторыю Уладзіміраўну з гэтым цудоўным святам і жадае ёй здароўя, добрага настрою, сямейнага дабрабыту і шчасця.

У наступным 2022 годзе ў Вікторыі Міхальчык яшчэ адзін юбілей. Споўніцца 30 гадоў, як артыстка працуе ў нашым тэатры. За гэты час ёй сыграна дзесяткі цікавых роляў, сярод якіх гледачам запомніліся Красавіна ў “Жаніцьбе Бальзамінава”, Ганна Калеванава ў спектаклі “Мы ідзём глядзець “Чапаева”, Дзіяна ў “Курыцы”, Жавота ў “Папялушцы”,  Альжбета ў “Паўлінцы”, Венера у “Тарасе на Парнасе”, Фея ў “Зачараванай хатцы” і многія іншыя.

Артыстка спрабуе свае сілы і на ніве рэжысуры. Ёй пастаўлены спектаклі для юных гледачоў ”Шчаўкунчык”, “Лясны дэтэктыў , або Хто ўкраў святлафор”, “Рыжая казка”, “Падарунак для зорачкі” і г.д.

З юбілеем Вас, Вікторыя Уладзіміраўна!

Сцэна са спектакля "Курыца"

Сцэна са спектакля "Мудрамер"

Сцэна са спектакля "Дом Бернарды Альбы"

Сцэна са спектакля "Нязваны госць"

Сцэна са спектакля "Чырвоны каптурык"

  Версія для друку
28.03.2022
Наш Дзень тэатра!
24.03.2022
Карэліцкім дзеткам спадабалася “Чырвоная шапачка”
23.03.2022
“Тэатральны настрой”
22.03.2022
“Чырвоную шапачку” пакажуць у Карэлічах
26.02.2022
Слонімскі маэстра Марат Малікаў
19.02.2022
Нашы віншаванні дырэктару тэатра Аляксею Ткачову!
14.02.2022
Памёр наш сябра -- драматург Васіль Ткачоў...
09.02.2022
Спектаклі “Вось табе і гоцаца!” і “Чарадзейная лямпа Аладзіна” вяртаюцца да гледачоў!
27.01.2022
Людмілу Шаўчэнка віншуем з юбілеем!
18.01.2022
Аляксандр Толкач – лаўрэат прэміі імя Аляксандра Дубко!
13.01.2022
Навагоднія спектаклі радуюць юных гледачоў
13.12.2021
Кішэнны каляндарык на 2022 год
29.11.2021
Софиты малой сцены (Интервью директора театра Ткачёва А.Н.)
28.11.2021
У Слоніме выступіў Новы драмтэатр (Мінск)
Страницы