Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
27.03.2019
Нараджэнне новага спектакля

Мастацкі савет нашага тэатра 27 сакавіка прыняў да пастаноўкі новы спектакль для юных гледачоў “Бураціна ў iзумрудным горадзе”. Спектакль паставіў малады рэжысёр тэатра Сяргей Яскевіч. Гэта яго дэбют у нашым тэатры, з чым мы яго і віншуем.

У сцэнічнай казцы ёсць станоўчыя і адмоўныя героі. Людаед і Дубалом не жадаюць, каб на свеце былі добрыя казкі, а толькі страшныя, якія яны любяць. Страшыла, Мальвіна і Бураціна, наадварот, жадаюць, каб заўсёды жылі добрыя казкі. Але дзеля гэтага яны павінны знайсці гадзіннік дабрыні  і завесці яго ключом, які мае Бураціна. І тады тысячы гадоў дзеці і дарослыя будуць радавацца мудрым казкам і вучыцца ў іх дабрыні. Вось тут і пачынаюцца прыгоды ўсіх сцэнічных герояў. А чым яны закончацца –  даведаюцца толькі тыя гледачы, якія паглядзяць спектакль.  У бліжэйшыя месяцы новая дзіцячая пастаноўка “Бураціна ў iзумрудным горадзе” парадуе слонімскіх дзяцей, а таксама юных гледачоў у іншых гарадах Гродзеншчыны. Сачыце за нашыми анонсамі і не прапусціце прэм'еру!

  Версія для друку
06.09.2019
Гастролі Новага драматычнага тэатра з Мінска
27.08.2019
Бірулька з выяваю нашага тэатра
17.07.2019
Завяршаецца 29-ы тэатральны сезон
30.06.2019
Паштовая марка з выяваю нашага тэатра
28.06.2019
Смуткуем...(
17.06.2019
У нас прэм’ера – “Нязваны госць”
14.06.2019
Гродзенскi тэатр завiтае на нашу сцэну...
10.06.2019
Тэатр пабывае ў аздараўленчых дзіцячых лагерах
21.05.2019
Рыхтуюцца новыя спектаклі
30.04.2019
Трохдзённыя гастролі ў Гродне
16.04.2019
У нашым тэатры адкрылася фотазона
14.04.2019
Абласны фестываль “Слонімскія цудадзействы”
04.04.2019
“Слонімскія цудадзействы”
28.03.2019
Спектакль “Мымраня” атрымаў грамату і падзякі
Страницы