Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
14.06.2022
Купалаўскі тэатр прыедзе ў Слонім!

18 чэрвеня ў Слонім завітае калектыў Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Купалаўцы прывязуць у Слонім два спектаклі. Гэта – славутую “Паўлінку” па п’есе Янкі Купалы і дзіцячы спектакль “Гісторыя шакаладнага дрэва”. Спектакль “Паўлінка” будзе паказаны на сцэне Слонімскага Цэнтра культуры і адпачынку. А дзіцячую пастаноўку гледачы ўбачаць на сцэне нашага тэатра.

У багатым рэпертуары Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі ЯнкаКупала шчодр ааздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.

“Гісторыя шакаладнага дрэва” - гэта чароўная казка пра двух юных эльфаў. Шкода аднаго з эльфаў прывяла да таго, што шакаладнае дрэва аказалася пад пагрозай знікнення і ўсе дзеці маглі б застацца без шакаладу! Каб гэтага не адбылося, юныя сябры адпраўляюцца ў далёкае і небяспечнае падарожжа. Галоўных герояў чакаюць неверагодныя прыгоды, дзіўныя сустрэчы, новыя знаёмствы і небяспечнае выпрабаванне – сустрэча з грозным злыднем! Моцная дружба і дабрыня–гэта тая зброя, якой героі перамогуць сваіх ворагаў.

“Гісторыя шакаладнага дрэва” падорыць мноства перажыванняў, яскравых эмоцый і акуне ў чароўны свет казкі, дзе дабро абавязкова пераможа зло! Так што чакаем нашых гледачоў на сустрэчы з Купалаўскім тэатрам!

  Версія для друку
22.07.2022
Завяршыўся тэатральны сезон!
17.07.2022
Мастацкі савет прыняў “Палату бізнес-класа”
18.06.2022
Два спектаклі Купалаўцаў у Слоніме
07.06.2022
Юбілей Надзеі Ільчанка!
26.05.2022
Зэльвенцы паглядзелі “Чырвоную шапачку”
23.05.2022
Наш тэатр на “Манастырскім забегу” у Жыровічах...
22.05.2022
Мінскі тэатр-студыя Кінаакцёра выступіў на нашай сцэне!
21.05.2022
“Малыш і Карлсан” на Шчучыншчыне!
13.05.2022
Удзельнікі фестывалю сямейнай творчасці паглядзелі “Прымакі”
05.05.2022
Да Дня Перамогі!
29.04.2022
“Небяспечная казка” у Дзятлаве
16.04.2022
Мастацкі савет тэатра прыняў новы спектакль “Трэцяе вока”
15.04.2022
"Белы ліст" в Скиделе...
31.03.2022
“Чырвоную шапачку” паглядзелі ў Гудзевічах
Страницы