Размер шрифта:aaa
ИзображенияВыключитьВключить
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта
Навiны
27.10.2021
Запрашаем на “Чамаданны настрой”

У нашым тэатры – прэм’ера. Яна прысвечана малодшым і старэйшым школьнікам і іх бацькам. Спектакль называецца “Чамаданны настрой” па п’есе Ганны Багачовай. Пастаноўку ажыццявіў галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец. Здача спектакля мастацкаму савету адбылася 27 кастрычніка…

Галоўнае месца ў гэтай гісторыі – зала чакання. А сама пастаноўка пра тое, калі білет ужо ў кішэні, і калі сабраныя рэчы, і табе трохі сумна ад таго, што хутка трэба развітацца, але ўсё-такі весела, таму што наперадзе чакаюць новыя сустрэчы і радасці. І з’явіцца настрой тады, калі ў любы момант могуць пачацца новыя розныя прыгоды. З такімі прыгодамі гледачы сустрэнуцца падчас прагляду спектакля “Чамаданны настрой”, дзе галоўнымі героямі з’яўляюцца Соня і Лёня, а таксама Фёкла Чамаданава, якая жыве ў чамадане, і дзяжурны кантралёр. У галоўных ролях у спектаклі заняты артысты Сяргей Яўменаў, Наталля Шугай, Марына Рубель, Наталля Кліменка і Багдан Клімаў.

Спектакль зачароўвае гледачоў гісторыяй чалавечых узаемадносін і вечнымі каштоўнасцямі: любоўю і дружбай, дабрынёй і клопатамі пра чалавека.

Запрашаем гледачоў на прэм’еру.

Білеты прадаюцца ў касе тэатра.

  Версія для друку
29.11.2021
Софиты малой сцены (Интервью директора театра Ткачёва А.Н.)
28.11.2021
У Слоніме выступіў Новы драмтэатр (Мінск)
19.10.2021
Ён пісаў музыку да спектакляў...
05.10.2021
Нашы спектаклі паглядзяць гледачы Маладзечна
19.09.2021
Гродзенскія артысты пакажуць два спектаклі…
02.09.2021
Гістарычны квэст у нашым тэатры
30.08.2021
Тэатр распачаў 32-гі тэатральны сезон
21.07.2021
Гледачоў чакае прэм'ера спектакля «Мудрамер”
26.06.2021
Выстава “Подых душы”
12.06.2021
Спектакль “Мудрамер” хутка пабачаць гледачы
31.05.2021
Узнагароджаны пераможцы конкурсу дзіцячых малюнкаў
14.05.2021
Падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў
27.04.2021
Уладзіміру Чыкмінёву – 55
19.04.2021
“ТрыТфармаТ” паказаў два спектаклі
Страницы